Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч і актывісты прафсаюзаў перадалі зварот прэзыдэнцкай адміністрацыі


Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у судзе, архіўнае фота
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч у судзе, архіўнае фота

24 жніўня чакаецца прысуд па крымінальнай справе супраць лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Напярэдадні Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу заклікала суграмадзянаў за дзьве гадзіны да прысуду, сабрацца ля прэзыдэнцкай адміністрацыі на вуліцы Карла Маркса, 38.

Такім чынам БНК падтрымаў ініцыятыву актывістаў прафсаюзу РЭП падаць у адзін час пэрсанальныя звароты з патрабаваньнем спыніць перасьлед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а таксама лідэраў грамадзянскай супольнасьці і незалежнай прэсы, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў.

Мікола Статкевіч на судзе супраць Фядыніча і Комліка, архіўнае фота
Мікола Статкевіч на судзе супраць Фядыніча і Комліка, архіўнае фота

«Мы сабраліся, каб перадаць уладам, як зараз кажуць, мэсэдж, нашае пасланьне, — адзначыў Свабодзе адзін з сустаршыняў БНК Мікола Статкевіч. — Думаю, голасу тых людзей, якія ля адміністрацыі сабраліся — блізу 70 чалавек — было дастаткова, каб яго пачуць. Хай ведаюць, што мы будзем абараняць сваіх. І калі раптам будзе абвінаваўчы прысуд, як яны плянуюць, то перад касацыяй у верасьні мы зьбярэм там, у гэтым месцы страху, нашмат болей людзей».

Паводле Статкевіча, справа актывістаў прафсаюзу РЭП – толькі адна з нагодаў, якая не дае маўчаць. Ёсьць яшчэ перасьлед незалежнай прэсы, дэмакратычных актывістаў.

«Нас абурае тое, што робіцца вакол незалежных СМІ, што саджаюць ні ў чым не вінаватых журналістаў, якія выконваюць свой прафэсійны абавязак, — кажа Статкевіч. — Тое, што зацкавалі, давялі да сьмерці Алеся Ліпая — па-сутнасьці за тое, што ён адзіны на мітынгу 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру паламаў сцэнар і сказаў словы ў падтрымку затрыманых актывістаў і лідэраў БНК.

Таму мы прыйшлі сказаць у тым ліку і пра гэта: не зьбіраемся маўкліва назіраць, а будзем супраціўляцца. І гэты мэсэдж, думаю, да ўладаў дайшоў».

24 жніўня ў менскім Доме правасудзьдзя завяршаецца суд супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, якіх абвінавачваюць у «нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 КК РБ). Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — да 7 гадоў зьняволеньня.

Праваабаронцы называюць справу палітычна матываванай і зьвязваюць перасьлед з помстай уладаў за актыўную грамадзкую дзейнасьць арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG