Расея — толькі адна з чатырох дзяржаваў, якія патэнцыйна здольныя ўмяшацца ў прамежкавыя выбары ў ЗША ў 2018 годзе. Дараднік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Джон Болтан заявіў у інтэрвію тэлеканалу ABC News, што ЗША занепакоеныя магчымым умяшаньнем і з боку Кітаю, Паўночнай Карэі і Ірану.
Паводле Болтана, Вашынгтон мае досыць падставаў для занепакоенасьці адносна магчымага ўмяшаньня Пэкіну, Тэгерану і Пхеньяну. Таму ЗША робяць крокі для прадухіленьня такога ўмяшаньня.
У мінулую суботу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Twitter, што сьледзтва ў справе аб магчымым расейскім ўмяшаньні мусіць зьвярнуць увагу і на іншыя дзяржавы.