Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вывучаць, ці можна скараціць адключэньне гарачай вады да 5-7 дзён


@Shutterstock
@Shutterstock

Пра магчымасьць скарачэньня з двух тыдняў да 5–7 дзён пэрыяду адключэньня жылых дамоў ад гарачага водазабесьпячэньня заявіў прадстаўнік Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксьціловіч.

Ён паведаміў, што гэтае пытаньне знаходзіцца зараз у «стадыі вывучэньня».

«Мы маем досьвед, калі некаторыя працы праводзяцца не два тыдні, а цягам 5-7 дзён. Нельга сказаць, што такіх выпадкаў шмат, але яны існуюць, і пераважна там, дзе пракладзеныя новыя сеткі. Там, дзе трубаправод стары, — тэрмін працаў больш працяглы».

Паводле прадстаўніка міністэрства ЖКГ, ацэнка сытуацыі падказвае, што скарачаць тэрміны можна праз укараненьне новых тэхналёгій, на чым і засяроджваюцца камунальнікі.

На пытаньне, чаму такой праблемы не існуе ў іншых краінах Эўропы, Аксьціловіч адказаў, што ў пераважнай большасьці краін Эўропы наогул не існуе сыстэмы цэнтралізаванага ацяпленьня. Паводле Аксьціловіча, цяперашні тэрмін у два тыдні абгрунтаваны для ўсяго комплексу рамонтных працаў.

Камунальнікі сёлета плянуюць замяніць у Беларусі 600 км водаправодных труб, палова гэтай працы ўжо зробленая, паведаміў Аксьціловіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG