Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Хведар Нюнька, шматгадовы лідэр беларусаў Літвы


Хведар Нюнька
Хведар Нюнька

На 91-м годзе жыцьця памёр Хведар Нюнька, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Літве.

Хведар Нюнька 25 гадоў (1989–2014) старшыняваў у Таварыстве беларускай культуры ў Літве. Быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.

«Хведар Нюнька быў сябрам Прэзыдыюму Рады БНР, быў вельмі адданым патрыётам-беларусам, і ўся дзейнасьць, якую я бачыла ў Вільні, была арганізаваная ім. Ён абсалютна ўсюды быў прысутны, меў добря стасункі зь літоўскім урадам, дзейнічаў эфэктыўна. Зь вялікім сумам даведалася пра ягоную сьмерць», — сказала Свабодзе старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Польшчы, у беднай сялянскай сям’і. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой ён у 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959-1992 гадох— супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Літве.

Быў замяшаны ў скандал з нерухомасьцю беларускай грамады ў Вільні, які прывёў да расколу ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве.

Хведар Нюнька: Беларусы ў Літве сваёй дзяржавай кінутыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG