Падзеі 15 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
15 жніўня 1913 году ў Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.
Таксама ў гэты дзень
1068 – быў вызвалены полацкі князь Усяслаў, захоплены ў кіеўскі палон. Кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго і абралі на яго месца Ўсяслава. Палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.
1945 – Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі.
1947 – Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1769 – Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.
1771 – Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.
1831 – Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
1925 – Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст.
У памяці
1954 – памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1985 – памёр Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.