Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла рэглямэнт наведваньня радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленьняў бацькамі і блізкімі родзічамі.
Ведамства мяркуе, што маладая маці сама вызначыць кола асоб, якія змогуць наведваць яе і дзіця.
Наведаць парадзіху і немаўля можна будзе:
- пры іх задавальняючым стане;
- з дазволу ўрача.
У радзільны дом ня пусьцяць людзей з прыкметамі алькагольнага ап’яненьня ці інфэкцыйных хваробаў, а менавіта:
- падвышанай тэмпэратуры;
- праяваў рэсьпіраторнай інфэкцыі;
- дыярэі;
- сыпу і інш.
Ня бойцеся татаў у радзільнях
Падчас правядзеньня ва ўстановах аховы здароўя санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў наведвальнікам трэба будзе апрануць сродкі індывідуальнай абароны: маскі, шапачкі, залаты, бахілы.
«Каб не звар’яцець». Як у Беларусі працуе група дапамогі парадзіхам
Таксама дакумэнт вызначае патрабаваньні для наведваньня пацыентаў у аддзяленьнях:
- рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі;
- паталёгіі немаўлят і неданошаных дзяцей.