Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт Беларусі патлумачыў, чаму затрымалі журналістаў у «справе БелТА»


Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь
Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь

Начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч патлумачыў Свабодзе, чаму ў «справе БелТА» журналістаў затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар; якая рэакцыя СК на міжнародныя пратэсты гэтай нагоды і каму з рэдакцый СМІ трэба чакаць прыходу сьледчых.

Сяргей Кабаковіч у размове са Свабодай перш за ўсё патлумачыў, што журналісты, якіх дапыталі ў «справе БелТА» і зьмясьцілі ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна, маюць статус затрыманых, а не арыштаваных.

— Сяргей Васілевіч, скажыце, чаму ў «справе БелТА» выбрана такое жорсткае рашэньне аб ізаляцыі журналістаў, якія фактычна праходзяць па «мяккім артыкуле» КК, што не прадугледжвае пакараньня, большага за 2 гады зьняволеньня? У такім выпадку арышт на час сьледзтва не прадугледжаны.

Сяргей Кабаковіч
Сяргей Кабаковіч

— Нейкага цэнтралізаванага рашэньня тут няма. Рашэньне аб ізаляцыі прымаюць сьледчыя, якія вядуць справы, гэта ў іхнай кампэтэнцыі. Кожны сьледчы ў сваёй крымінальнай справе прымае рашэньні наконт правядзеньня далейшых сьледчых дзеяньняў. Ён бачыць, як яны разьвіваюцца і што патрэбна далей для расьсьледаваньня. Ні пра які арышт зараз не ідзе гаворка.

— Якая ваша рэакцыя на заявы міжнародных арганізацый, патрабаваньні праваабаронцаў, асобных СМІ аб вызваленьні затрыманых журналістаў?

— Магу адказаць, што сьледзтва аб’ектыўна разьбіраецца наконт правапарушэньняў або супрацьпраўных дзеяньняў, мы стараемся гэта рабіць усебакова, стараемся не спыняць працы субʼектаў гаспадараньня, не паралізаваць іхнай дзейнасьці.

Мы намагаемся таксама быць адкрытымі, і далей пры правядзеньні сьледчых дзеяньняў да СМІ будзе даводзіцца інфармацыя аб іх ходзе з улікам інтарэсаў сьледзтва. Неабходна разумець, што, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, сьледчы вырашае, якія матэрыялы сьледзтва можна абнародаваць.

— Чаму сваякі доўга ня ведалі, у якім статусе іх родныя — журналісты, затрыманыя ў «справе БелТА»?

— Магу сказаць, што пазаўчора да канца дня ўсе сваякі былі паінфармаваныя аб тым, дзе знаходзяцца затрыманыя журналісты, г. зн. апавяшчэньне было зроблена ў вызначаны законам тэрмін.

— Ці можаце сказаць, якія рэдакцыі будуць наступнымі?

— Я не магу прагназаваць, папярэдняе расьсьледаваньне працягваецца. Дадам, што ня трэба сюды ўплятаць рэдакцыі. Супрацьпраўныя дзеяньні ўчыняліся фізычнымі асобамі.

— Затрыманых журналістаў павінны адпусьціць праз тры дні затрыманьня або прымяніць іншую меру стрыманьня?

— Думаю, што ў найбліжэйшыя дні сьледчымі будзе прынятае рашэньне наконт гэтага.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году
Падчас ператрусаў у інфармацыйным агенцтве БелаПАН. 7 жніўня 2018 году

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.

Рэдактарка БелаПАН: Сьледчыя выкарыстоўваюць БелТА ў сваіх мэтах

Юры Зісер: Гэта справа ня супраць Tut.by, а супраць асобных журналістаў

Дырэктарка БелТА: Нашу інфармацыю кралі. Хто гэта рабіў, мы ня ведалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG