Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Зісера выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт. У офісе Tut.by скончыўся ператрус


Юры Зісер наведвае офіс Tut.by раніцай 7 жніўня
Юры Зісер наведвае офіс Tut.by раніцай 7 жніўня

Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

Як ён паведаміў Свабодзе, яго запрасілі на допыт праз тэлефон. Ён накіроўваецца ў Сьледчы камітэт а 16.30. Зісер ідзе на допыт без адваката, бо ня лічыць сябе вінаватым.

Таксама ён паведаміў, што ў офісах Tut.by скончыўся ператрус, які цягнуўся больш за суткі.

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG