Каля 15 супрацоўнікаў Сьледчага камітэту і Міністэрства ўнутраных спраў праводзілі 7-гадзінны ператрус у офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.
Ператрус у рэдакцыі БелаПАН у лічбах:
- Ператрус пачаўся прыкладна а 7-й раніцы, а завяршыўся — а 15:45.
- 6 жорсткіх дыскаў кампутараў канфіскавалі ў журналістаў і выпускаючых рэдактараў.
- Затрымалі двух супрацоўнікаў — Андрэя Сераду і Тацяну Каравянкову. Сьпіс затрыманых абнаўляецца.
Абноўлена: ператрус на офісе Tut.by цягнуўся 11 гадзінаў, з рэдакцыі вывезьлі тэхніку і дакумэнты. Заснавальнік парталу Юры Зісер заявіў, што ў парталу скапіявалі ўнутраную інфармацыю.
Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць
- Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
- 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
- Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
- 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
- Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
- Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
- Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс
- У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.