Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзяржаўным выдавецтве «Беларуская навука» ператрусу няма


Ілюстрацыйнае фота. Ператрус у офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН
Ілюстрацыйнае фота. Ператрус у офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН

У офісе дзяржаўнага выдавецкага дому «Беларуская навука» ператрусаў няма.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў выканаўца абавязкаў дырэктара Станіслаў Нічыпаровіч.

Cёньня Сьледчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю, што службовыя асобы выдавецкага дому «Беларуская навука», ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Мэдыя» маюць дачыненьне да супрацьпраўнай дзейнасьці. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкулу «несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зроблены зь іншай асабістай зацікаўленасьці, які пацягнуў прычыненьне істотнай шкоды». У офісах ЗАТ «БелаПАН», ТАА «Тутбай Мэдыя» сёньня з раніцы пачаліся ператрусы.

Ператрусы і затрыманьні ў кампаніях Tut.by і БелаПАН. Абнаўляецца

Чаму службовыя асобы выдавецкага дому «Беларуская навука» названыя сярод тых, хто мае дачыненьне супрацьпраўнай дзейнасьці? Ці насамрэч гэта так?

«Магчыма, так. Але я пакуль не цалкам у курсе справы. Ператрусу ў мяне ў офісе няма. Але я пакуль нічога не высьвятляў, пачытаў толькі інфармацыю на БелТА. Мой офіс знаходзіцца ў Прэзыдыюме Акадэміі навук. Буду высьвятляць», — сказаў Станіслаў Нічыпаровіч.

Галоўны рэдактар Аляксандар Дудзік паведаміў, што ў галоўным офісе ніякай інфармацыі няма пра тое, што Сьледчы камітэт мае прэтэнзіі да «Беларускай навукі».

«У галоўным офісе ніякай інфармацыі пра гэта ня маем. Інфармацыю я ўбачыў у сацсетках. Ператрусу ў нас няма», — сказаў Аляксандар Дудзік.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецкі дом » Беларуская навука" уваходзіць у структуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўным напрамкам дзейнасьці прадпрыемства зьяўляецца выданьне навуковай, навукова-мэтадычнай, навукова-папулярнай, даведачнай і іншай літаратуры, выпуск навуковых часопісаў і газэты, заснавальнікам якіх зьяўляецца НАН Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG