Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЦАР забітыя трое расейскіх журналістаў


Батальён урадавай арміі ЦАР, падрыхтаваны з дапамогай расейскіх інструктараў
Батальён урадавай арміі ЦАР, падрыхтаваны з дапамогай расейскіх інструктараў

Трое расейскіх журналістаў забітыя ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы: Архан Джэмаль, Аляксандар Растаргуеў і Кірыл Радчанка.

«Мы рабілі разам праект па ЦАР. Пазаўчора ўвечары яны выходзілі на сувязь апошні раз. Праўда, вельмі цяжка гаварыць, гэта мае сябры», — сказаў Бі-Бі-Сі галоўны рэдактар Цэнтру кіраваньня расьсьледаваньнямі Андрэй Каняхін.

У ЦАР, паводле суразмоўцаў тэлеканалу «Дождь», загінулыя здымалі фільм аб дзейнасці ЧВК «Вагнер».

Гібель Джэмаля Бі-Бі-Сі раней пацьвердзіў ягоны сябар Максім Шаўчэнка.

«На мінулым тыдні мы бачыліся з Арханам, ён распавядаў пра пляны паехаць у гэтую праклятую Цэнтральнаафрыканскую рэспубліку. Але дакладна я ня ведаў, паехаў ён туды ці не. Ён чалавек, які ня ведаў страху, таму ён мог туды паехаць», — расказаў ён.

Падчас размовы з карэспандэнтам Бі-Бі-Сі Шаўчэнка паведаміў, што яму прыйшла смс пра тое, што Джэмаль загінуў.

Першым пра гібель журналістаў паведаміла агенцтва France-presse са спасылкай на крыніцы. Паводле яго дадзеных, забітыя меркавана, былі расейцамі і ў іх былі пры сабе прэс-карты.

Іх целы былі выяўленыя на дарозе за 23 кілямэтры ад гораду Сібю, выьсветліла агенцтва. Паводле дадзеных крыніц, яны былі былі забітыя «невядомымі ўзброенымі людзьмі».

«Паводлш папярэдніх дадзеных, забойства было ўчыненае з мэтай абрабаваньня», — сказала крыніца «Інтэрфаксу» ў паліцыі ЦАР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG