30 ліпеня прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант абвергла паведамленьні пра тое, што Аляксандар Лукашэнка шпіталізаваны з інсультам. Пра хваробу першым паведаміў расейскі ананімны Telegram-канал «Незыгарь», які спэцыялізуецца на палітычных зьлівах.
«Адно слова — лухта. Аляксандар Рыгоравіч знаходзіцца абсалютна ў працоўным рэжыме», — сказала Свабодзе Натальля Эйсмант.
31 ліпеня афіцыйныя крыніцы паведамілі, што Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Менскага аблвыканкаму Анатоля Ісачанку.