Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць у Кіргізстане аб «Усенаве-Урыцкім» і яго зьяўленьні ў Беларусі. ВІДЭА


Данііл Урыцкі (або Усенаў?). Фота: БелаПАН
Данііл Урыцкі (або Усенаў?). Фота: БелаПАН

Беларускія сродкі масавай інфармацыі 27 ліпеня надрукавалі фатаздымкі чалавека, вонкава падобнага на былога прэм’ер-міністра Кіргізстану Даніяра Ўсенава, які ўцёк з краіны пасьля падзей 2010 году.

Адзін з карэспандэнтаў Naviny.by пасьпеў пагаварыць з таямнічым прадпрымальнікам, у пашпарце якога запісана — Данііл Урыцкі. Фатаздымкі таксама былі апублікаваныя парталам Tut.by 27 ліпеня з запуску будаўніцтва заводаў ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя». У падзеі браў удзел віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

У Кіргізстане раней прадстаўнікі грамадзкага абʼяднаньня «Айкол Ала-Тоо» заявілі, што Ўрыцкі насамрэч — беглы прэмʼер-міністар Даніяр Усенаў.

Кіргізстан накіраваў ноту пратэсту Беларусі ў сувязі з тым, што ў дырэктары БНБК Урыцкім апазналі іншага чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG