Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1400 бязьвізавых турыстаў парушылі законы Беларусі. Супраць дваіх завялі крымінальныя справы


Беларуска-латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота
Беларуска-латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Самыя частыя правапарушэньні бязьвізавых турыстаў у Беларусі зьвязаныя з расьпіваньнем алькаголю, сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў.

Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун расказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ пра статыстыку парушэньняў законаў сярод турыстаў, якія прыяжджаюць у Беларусь у межах бязьвізавага рэжыму.

Пры тым, што «бязьвізам» за паўтара года скарысталіся 140 тысячаў іншаземцаў, толькі двое прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці. Што менавіта здарылася ў гэтых выпадках, Бягун не ўдакладніў.

Адміністрацыйныя правапарушэньні (найчасьцей — дробнае хуліганства або парушэньне правілаў расьпіваньня алькаголю) рэгістраваліся сярод бязьвізавых турыстаў нячаста, кажа Бягун; «ня больш за 1%», на яго думку, прыцягваліся да адказнасьці.

«Беларусь дэманструе большую адкрытасьць сьвету». Палітолягі пра 30-дзённы бязьвіз

Тым часам у Беларусі тэрмін бязьвізавага знаходжаньня грамадзянаў 80 краінаў павялічылі да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету тым жа шляхам. Бязь візаў да 10 дзён іншаземцы могуць трапіць праз польскую і літоўскую межы — на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Берасьце» і парку «Аўгустоўскі канал». «Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.

Іншаземцам, якія зьбіраюцца гасьцяваць у Беларусі больш за 5 працоўных дзён, давядзецца рэгістравацца. У плянах рэгістрацыя праз 10 дзён, бясплатна і ў інтэрнэце.

30-дзённы бязьвіз: што далей?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG