Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бялградзе застрэлены адвакат Агнянавіч, які абараняў Мілошавіча


У Бялградзе ў суботу ўвечары застрэлены адвакат Драгаслаў Міша Агнянавіч. Забойства адбылося, калі адвакат уваходзіў у свой дом у Новым Бялградзе. Падчас замаху ў правую руку паранены 26-гадовы сын адваката.

Агнянавіч працаваў у камандзе адвакатаў, якая абараняла былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча ў Гаагскім трыбунале. Сэрбскія СМІ сьцьвярджаюць, што ён абараняў многіх кліентаў, якія ўчынілі цяжкія злачынствы ў Сэрбіі і Чарнагорыі. У апошнія гады ён абараняў крымінальнага аўтарытэта Луку Байёвіча.

Газэта «Бліц» паведамляе, што за некалькі апошніх месяцаў у Бялградзе забітыя некалькі сяброў Байёвіча. Паводле інфармацыі выданьня, гэта зьвязана з вайной крымінальных кланаў, якія займаюцца абаротам наркотыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG