Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак прыняў адстаўку кардынала, абвінавачанага ў пэдафіліі


Кардынал Маккэрык.
Кардынал Маккэрык.

Папа рымскі Францішак прыняў адстаўку былога арцыбіскупа Вашынгтонскага кардынала Тэадора Маккэрыка, якога абвінавачваюць у сэксуальным гвалце ў дачыненьні да непаўналетняга. Упершыню больш чым за 100 гадоў член калегіі кардыналаў Ватыкану пакінуў яе добраахвотна.

У афіцыйнай заяве Ватыкан паведаміў, што Маккэррык накіраваў просьбу аб адстаўцы ўвечары ў пятніцу. У заяве таксама гаворыцца, што Папа Францішак забараніў Маккэррыку ўдзельнічаць у любых публічных набажэнствах і не пакідаць дом да таго часу, пакуль ня будзе завершана разьбіральніцтва.

Па патрабаваньні Францішка, Маккэрык павінен з гэтага часу прысьвяціць сябе малітвам у адзіноце і замальваньню грахоў.

Маккэрыку — 88 гадоў, у 2000-2006 гады ён быў арцыбіскупам Вашынгтону, у 2001 годзе стаў кардыналам. У ЗША ён доўгі час быў адным з найбольш вядомых і папулярных каталіцкіх лідэраў, быў адной з самых прыкметных фігураў у амэрыканскай каталіцкай царкве, карыстаўся даверам у вышэйшых палітычных колах ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG