Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы пераможца сёлетняга «Басовішча». ВІДЭА


Фота: Польскае радыё (radyjo.net)
Фота: Польскае радыё (radyjo.net)

У конкурснай праграме фэстывалю музыкі маладой Беларусі, які адбываецца ў Гарадку на Падляшшы (Польшча), прынялі ўдзел 4 групы: электронны гурт «SnopSnoŭ», пост-панкавы праект «Nürnberg», гітарны дуэт «MorkvoЦвет», а таксама дуэт «Eryk i Ja», паведамляе Польскае радыё.

Апоўначы наведвальнікі фэстывалю даведаліся хто перамог у конкурсе маладых выканаўцаў. Сёлетнім пераможцам стаў гурт «SnopSnoŭ».

Калектыў «SnopSnoŭ» паўстаў у 2015 годзе ў Менску. У сваёй творчасьці калектыў спалучае гітарныя мэлёдыі, жывыя і электронныя рытмы, а таксама ўжывае сінтэзатарныя пульсацыі.

«Нашая ўзнагарода значыць, што шлях, які мы прайшлі за адзін год, пройдзены нямарна. Гэта для нас галоўнае! Гурт сваімі каранямі паходзіць зь Бярозы, бубнач з Полацку, а гітарыст зь Менску. У нас інтэррэгіянальны гурт і гэта, безумоўна, надае дадатковую цану нашай перамозе. Гэта не местачковая перамога, гэта перамога ўсёй Беларусі», — сказаў Сяргей Іваноў, з гурту SnopSnoŭ.

Сёньня ўвечары на «Басовішчы» выступяць гурты «Крамбамбуля» і «Neuro Dubel».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG