Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьця Рыбка адмовілася прызнаваць віну


Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка) у паліцэйскай машыне ў Патаі, люты 2018 году
Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка) у паліцэйскай машыне ў Патаі, люты 2018 году

У Тайляндзе, у курортным горадзе Патая, пачаўся судовы працэс супраць выхадцаў зь Беларусі Аляксандра Кірылава (вядомага як Алекс Лэслі), Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) і яшчэ шасьці грамадзян Расеі і Беларусі, якіх абвінавачваюць у арганізацыі паслуг сэксуальнага характару.

На першым пасяджэньні ўсе падсудныя адмовіліся прызнаць сябе вінаватымі, нягледзячы на тое па законах Тайлянду прызнаньне віны вядзе да скарачэньня турэмнага тэрміну ўдвая. Аднак падсудныя могуць прызнаць сябе вінаватымі на любой стадыі працэсу.

Беларускі консул наведаў Насьцю Рыбку і іншых затрыманых беларусаў у тайляндзкай турме

Наступнае пасяджэньне адбудзецца 20 жніўня. Да таго часу абвінавачаныя будуць знаходзіцца ў турме Патаі.

Анастасія Вашукевіч, Аляксандар Кірылаў і яшчэ 7 чалавек былі затрыманыя ў Патаі ў канцы лютага — паводле дадзеных уладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», ня маючы дазволу на працу ў Тайляндзе.

Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) і Алекс Лэсьлі (Аляксандар Кірылаў) падчас перавозкі ў турму. Тайлянд, 28.02.2018
Насьця Рыбка (Анастасія Вашукевіч) і Алекс Лэсьлі (Аляксандар Кірылаў) падчас перавозкі ў турму. Тайлянд, 28.02.2018

Насьця Рыбка стала вядомая пасьля расьсьледаваньня расейскга апазыцыянэра Аляксея Навальнага аб магчымых карупцыйных сувязях мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесьніка кіраўніка ўраду Расеі Сяргея Прыходзькі. Улетку 2016 году алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары. На гэтай яхце ў ліку іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў была і Насьця Рыбка. Пазьней яна расказала аб тым, што адбывалася на яхце Дзерыпаскі ў сваёй кнізе і сацыяльных сетках.

Што вядома пра Насьцю Рыбку — бабруйскую «сэкс-паляўнічую», якая здала расейскага алігарха

Пасьля затрыманьня ў Тайляндзе Вашукевіч зьвярнулася па дапамогу да амэрыканскіх спэцслужбаў. Яна заявіла пра гатоўнасьць расказаць нейкія падрабязнасьці аб умяшаньні Крамля ў выбары прэзыдэнта ЗША ў 2016 годзе, сьцьвярджаючы, у прыватнасьці, што ў яе ёсьць некалькі гадзін запісаў перамоваў Дзерыпаскі, які ў свой час супрацоўнічаў з Полам Манафортам — былым начальнікам штабу кампаніі Дональда Трампа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG