Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія апублікавала сцэнар «кампраміснага Brexit»


Урад Вялікабрытаніі ў чацьвер апублікаваў новы — «кампрамісны» — плян выхаду краіны з Эўразьвязу. Згодна з гэтым сцэнаром, Лёндан ня стане разрываць усе гандлёва-эканамічныя пагадненьні з ЭЗ. Тым ня менш, брытанскія банкі не атрымаюць неабмежаваны доступ да адзінага рынку. Пра гэта паведамляе агенцтва DPA.

  • Згодна з дакумэнтам, кваліфікаваныя работнікі і студэнты змогуць свабодна перасоўвацца паміж Злучаным Каралеўствам і ЭЗ. Гэтае правіла будзе дзейнічаць да канца 2020 году. На працягу гэтага пэрыяду грамадзяне ЭЗ атрымаюць права бязьвізавага доступу ў Брытанію ў абмен на аналягічныя ўмовы эўрапейскага кантынэнту — пры ўмове, што іх мэты — гэта турызм або часовая праца. Пасьля 2020 году бакі адмовяцца ад свабоды перамяшчэньня. Межы паміж ЭЗ і Вялікабрытаніяй будуць лічыцца «агульнай мытнай тэрыторыяй».

Ранейшы — больш жорсткі варыянт Brexit меркаваў, што Брытанія адмовіцца ад усіх дамоўленасьцяў з ЭЗ адразу пасьля таго, як пакіне Эўразьвяз.

  • Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй ужо восеньню плянуе ўзгадніць з Брусэлем канчатковыя ўмовы новага пагадненьня. Лёндан, у прыватнасьці, мае намер дамагчыся таго, каб адмовіцца ад поўнага захаваньня правілаў ЭЗ на тых тэрыторыях, дзе вырабляецца да 80% брытанскага ВУП, уключаючы фінансавыя паслугі.
  • Эўразьвяз не атрымае юрысдыкцыі ў Вялікабрытаніі, хоць брытанскім судам будзе загадана арыентавацца на практыку ўжываньня права ЭЗ. Пры гэтым, як адзначае Бі-Бі-Сі, брытанскі ўрад хоча пакінуць адкрытай мяжу паміж Паўночнай Ірляндыяй і Ірляндзкай Рэспублікай.

Выхад Вялікабрытаніі з ЭЗ павінен адбыцца 29 сакавіка 2019 году. Пасьля гэтага надыдзе пераходны пэрыяд, які будзе доўжыцца да 31 сьнежня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG