Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Украіна ня будзе пытацца дазволу на ўступленьне ў NATO


Пятро Парашэнка выступіў з супольнай заявай з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэрґам перад пачаткам пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай рады пры ўдзеле Ўкраіны і Грузіі
Пятро Парашэнка выступіў з супольнай заявай з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэрґам перад пачаткам пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай рады пры ўдзеле Ўкраіны і Грузіі

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка называе важным запэўненьне NATO ў захаваньні «адчыненых дзьвярэй» для Ўкраіны і Грузіі і адзначае, што Кіеў ня будзе пытацца чыйго-небудзь дазволу з нагоды ўступленьня ў альянс. Пра гэта ўкраінскі прэзыдэнт сказаў 12 ліпеня ў Брусэлі, дзе праходзіць саміт NATO.

«Гэта вельмі важна, што заява саміту пацьвердзіла: дзьверы NATO адчыненыя для Украіны, што дзьверы NATO адчыненыя для Грузіі. Мы імкнемся да мадэрнізацыі краіны ў інстытуцыянальным, палітычным, эканамічным вымярэньнях, каб супольнымі намаганьнямі пабудаваць пасьпяховую, багатую і ўстойлівую Ўкраіну. Гэта абсалютна найлепшы адказ на расейскую агрэсію і расейскую прапаганду. Інтэграцыя ў ЭЗ і NATO застаецца абсалютным прыярытэтам маёй зьнешняй палітыкі як прэзыдэнта Ўкраіны і зьнешняй палітыкі маёй краіны», — сказаў Парашэнка.

Ён выступіў з супольнай заявай з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэрґам перад пачаткам пасяджэньня Паўночнаатлянтычнай рады пры ўдзеле Ўкраіны і Грузіі.

"Інтэграцыя ў ЭЗ і NATO застаецца абсалютным прыярытэтам маёй зьнешняй палітыкі як прэзыдэнта Ўкраіны і зьнешняй палітыкі маёй краіны".

Прэзыдэнт нагадаў, што ўступленьне ў NATO мае падтрымку ўкраінскага народу, таму ён мае намер «зафіксаваць стратэгічны курс на трансатлянтычную інтэграцыю ў Канстытуцыі Украіны».

«Хоць бы таму, каб не было нейкага шляху назад. Мы лічым, што дзьверы альянсу павінны заставацца адчыненымі для Ўкраіны, якая падзяляе агульныя каштоўнасьці з NATO, і яна стане саюзьнікам, калі будзе гатовая. Мы не пытаемся дазволу ні ад кога — уступіць ці не. Гэта сувэрэнны выбар украінскага народу», — дадаў Парашэнка.

У апублікаванай 11 ліпеня выніковай дэклярацыі саміту NATO, які праходзіць у Брусэлі, Паўночнаатлянтычны альянс адзначыў, што рашэньне бухарэсцкага саміту аб тым, што аднойчы Ўкраіна стане сябрам NATO, застаецца ў сіле.

28 лютага прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што разглядае магчымасьць прапісаць у Канстытуцыі імкненьне Ўкраіны ўступіць у ЭЗ і NATO.

Паводле яго, імкненьне да ўдзелу ў Эўразьвяе і NATO можна было б зафіксаваць у прэамбуле да Канстытуцыі, для чаго дастаткова падтрымкі дзьвюх трацін канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG