Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да затрыманага ў Расеі беларускага анархіста не пусьцілі адваката


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Грамадзянін Беларусі Арцём Маркін быў затрыманы расейскай паліцыяй у Цьвярской вобласьці падчас навуковай канфэрэнцыі «Прамухінскія чытаньні». Высьветлілася, што яму забаронены ўезд у Расею.

Актывіст беларускага анархісцкага руху Мікола Дзядок расказаў БелаПАН, што да затрыманага Арцёма Маркіна адмовіліся пусьціць адваката. Першыя гадзіны пасьля затрыманьня знаёмыя Маркіна наогул не маглі даведацца, дзе ён.

Паводле Дзядка, да Маркіна цяпер «адаслалі новага адваката, бо мінулы ня змог прабіцца», а з затрыманым цяпер «размаўляюць супрацоўнікі ФСБ». Чаму Маркіну забаронены ўезд у Расею і як ён бесьперашкодна дабраўся да Цьвярской вобласьці, невядома.

«Прамухінскія чытаньні» — навуковая канфэрэнцыя, якая кожнае лета праводзіцца ў Цьвярской вобласьці. Сёлета яна была прысьвечаная тэме «Рэвалюцыя і культура». Як паведамляе сайт канфэрэнцыі, на ёй абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця анархісцкіх ідэй і праблемы іх сучаснага ўвасабленьня. Таксама ў фокусе ўдзельнікаў чытаньняў — жыцьцё і дзейнасьць членаў сям’і Бакуніна, а таксама гісторыя прамухінскай сядзібы і пытаньні захаваньня культурнай спадчыны.

Дзядок нядаўна расказваў пра жорсткае затрыманьне анархістаў у Беларусі: 30 чэрвеня каля Крупак беларускія сілавікі разагналі нефармальную сустрэчу, у якой удзельнічалі два дзясяткі чалавек. Паводле Дзядка, было чуваць аўтаматныя стрэлы, людзі ў камуфляжы і масках схапілі людзей, паставілі на калені, здымалі на камэру, але празь некалькі гадзінаў вызвалілі. Дзядок падаў скаргу ў Крупскі аддзел Сьледчага камітэту наконт перавышэньня службовых паўнамоцтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG