Куркума сёньня шырока рэклямуецца дыетолягамі як адзін з найлепшых харчовых антызапаленчых сродкаў. Ці праўда гэта? Так, гэта праўда, піша сайт sharecare.com.
Куркумін — жоўты пігмэнт, які ўтрымліваецца ў корані куркумы — зьяўляецца магутным супрацьзапаленчым сродкам, які на працягу многіх стагоддзяў выкарыстоўваецца народнай мэдыцынай для лячэньня запаленчых хвароб.
Але сёньня мэдыцына ўжо ведае, як куркумін дзейнічае ў нашым арганізьме. Працэсы гэтыя вельмі складаныя і іх апісаньне ня трэба ведаць звычайнаму чалавеку. А вось пералік хваробаў, супраць якіх можа дзейнічаць куркума і, у тым ліку, адзін зь яе фэрмэнтаў куркумін, ведаць можна і трэба. Вось ён:
- Рак
- Аўтаімунныя хваробы
- Сардэчна-судзінныя хваробы
- Хваробы мозгу
- Хваробы лёгкіх
- Дыябэт і іншыя хваробы абмену рэчываў
Ва ўсіх гэтых выпадках прысутнічае запаленьне, выпрацоўка шкодных фэрмэнтаў і тыпаў клетак. І на ўсё гэта можа пазытыўна ўзьдзейнічаць фэрмэнт куркумін. Іншымі словамі, куркумін можа ўсе гэтыя шкодныя працэсы зьмяншаць, запавольваць, ускладняць і нават спыняць.
Корань куркумы складае адну з асноў усім вядомай прыправы кары.
Адпаведна, як сьцьвярджаюць дыетолягі, стравы з гатаванай гародніны або посных гатункаў мяса, прыпраўленыя кары, могуць стаць ня толькі здаровай ежай, але і лекам.