Лінкі ўнівэрсальнага доступу

World Bank расказаў, што зрабіць Беларусі дзеля атрыманьня крэдыту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ад 1 ліпеня Ўсясьветны банк пачаў рэалізацыю новай стратэгіі адносна Беларусі, піша БелаПАН. Да 2022 году World Bank гатовы фінансаваць інфраструктурныя праекты ў Беларусі і даваць кансультацыі дзеля вырашэньня структурных пытаньняў.

«Магчымасьць крэдытаваньня на мэты разьвіцьця можа быць таксама разгледжана ў будучыні ў зьвязку з аднаўленьнем праграмы з МВФ, — дадаецца ў рамачнай стратэгіі партнэрства World Bank і Беларусі. — Аднак, пагадненьне з МВФ не было заключанае, і падрыхтоўка пазыкі на мэты разьвіцьця не была ажыцьцёўлена».

World Bank цяпер хоча дапамагчы Беларусі кансультацыямі ў пытаньнях інвэстыцыйнага клімату, рэструктурызацыі банкаў і дзяржаўных прадпрыемстваў, стварэньня сыстэмы сацыяльнай абароны насельніцтва. А гэта дапаможа знайсьці «варыянты для больш маштабных будучых зьменаў».

Місія МВФ рэгулярна езьдзіць у Беларусь. але ня дзеля размоваў пра крэдыт

З вас $1728 за Беларусь. Як зьмяніўся зьнешні дзяржаўны доўг

Назіраньні міжнароднай арганізацыі за беларускай эканомікай прывялі экспэртаў банку да высновы: пры спрыяльнай кан’юнктуры гатоўнасьць беларускіх уладаў праводзіць рэформы зьніжаецца. Цягам 2016 году і ў пачатку 2017-га «былі пэрспэктывы» заключэньня праграмы з МВФ і атрыманьня пазыкі, ды пасьля атрыманьня ад Расеі крэдыту і захаваньня льготных цэнаў на энэргарэсурсы ўлады адмовіліся ад абмеркаваньня праграмы з МВФ.

На думку экспэртаў МВФ, падштурхнуць беларускія ўлады да рэформаў зможа пагаршэньне сытуацыі ў эканоміцы або няўдача ў заключэньні далейшых дамоваў з Расеяй аб фінансаваньні. Таксама стымуляваць зьмену палітыкі зможа павольны рост заробкаў і даходаў насельніцтва.

Беларускі эканаміст Зьміцер Крук мяркуе, што пытаньне рэформаў у Беларусі хутчэй палітычнае, а волі да рэформаў пры пагаршэньні эканамічнай сытуацыі можа стаць толькі меней. Пры чым з рэфармаваньнем дзяржсэктару можна справіцца ня толькі з ужываньнем зьнешніх рэсурсаў, але і ўласнымі сіламі, але замежныя пазыкі маглі бы спатрэбіцца дзеля рэфармаваньня галінаў адукацыі ці аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG