Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купальле, папараць-кветка і чорны кот: гішпанскі мастак намаляваў 9-павярховы мурал у Менску

У рамках праекту UrbanMyths, які даў магчымасьць вядомым вулічным мастакам з усяго сьвету паказаць свае ўяўленьні пра беларускую культуру і традыцыі, гішпанец Sabek стварыў унікальны мурал (адзін зь відаў манумэнтальнага мастацтва. — РС) на 9-павярховым жылым доме на менскай вуліцы Сталетава.

У фрэсках гішпанскага мастака вобразы навакольнага сьвету пераплеценыя са складанай «гульнёй» фігур і сымбаляў, узятых з прыроды. Абавязковы элемэнт кожнага малюнку мастака — жывёлы. Празь сюжэты зь іх удзелам Sabek перадае свае ўражаньні ад тых лякацый, куды яго заносіць нястрымнае жаданьне адкрываць сьвет, гаворыцца на адмысловай старонцы парталу mustact.by, дзе зьбіраюцца грошы на новыя арт-аб’екты ў краіне.

Цягам апошніх гадоў у Менску зьявілася цэлая сэрыя малюнкаў на сьценах будынкаў. Каб стварыць новы мурал у Менску, Sabek працаваў пяць дзён.


XS
SM
MD
LG