Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскім Сэйме выступілі ў абарону арыштаваных у Беларусі падчас апошняй «хвалі рэпрэсіяў»


©Shutterstock
©Shutterstock

Камісія замежных справаў Сэйму Польскай Рэспублікі аднагалосна прыняла пастанову наконт сытуацыі ў Беларусі, у якой адзначыла затрыманьні шэрагу палітыкаў і актывістаў.

Копіяй пастановы са Свабодай падзяліўся старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, які браў удзел у паседжаньні камісіі камісіі.

У пастанове Камісія «выказвае глыбокую занепакоенасьць хваляй рэпрэсіяў супраць некалькіх дзясяткаў грамадзкіх актывістаў і апазыцыйных палітыкаў, удзельнікаў мірных пратэстаў паблізу месца пахаваньня ахвяраў сталінскага таталітарызму, ахвяраў НКВД, а таксама [затрыманьня] пратэстоўцаў 3 ліпеня ў Менску і Горадні». Камісія патрабуе неадкладнага вызваленьня затрыманых.

Ва ўрада Польшчы Камісія просіць прыняць меры ў абароне актывістаў і палітыкаў, супраць якіх чыняцца рэпрэсіі ў Беларусі, па імені згадваюе Рыгора Кастусёва, Паўла Севярынца, ​Міколу Статкевіча, Вячаслава Сіўчыка, Вольгу Мікалайчык, ​Максіма Вінярскага, Мікалая Сяляніка, Аляксандра Лаўрэньцева.

Пасьля таго, як Камісія ўхваліла заяву, ля свайго дому быў затрыманы абаронца Курапатаў Аляксей Туровіч.

Камісія таксама адзначыла, што выбары ў мясцовыя саветы, праведзеныя ў Беларусі ў лютым 2018 году, не адпавядалі міжнародным стандартам і праводзіліся недэмакратычным чынам: яўка завышалася, рабіліся «каруселі» выбарнікаў, быў зартрыманы і зьбіты апэратар «Белсату» Андрэй Козел.

Спыненьне рэпрэсіяў і павага дэмакратычных нормаў і правядзеньне свабодных выбараў называюцца ўмовамі далейшай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Польшчай і Эўразьвязам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG