Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларуса, асуджанага на сьмерць


Разгляд справы «чорных рыэлтараў» у Магілёўскім абласным судзе, ліпень 2017 году
Разгляд справы «чорных рыэлтараў» у Магілёўскім абласным судзе, ліпень 2017 году

Зварот асуджанага ў Беларусі да сьмяротнага пакараньня Сямёна Беражнога 28 чэрвеня быў зарэгістраваны ў Камітэце ААН па правах чалавека, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Паведамленьне ў Камітэт «ўжо накіраванае дзяржаве-ўдзельніку разам з запытам аб прыняцьці часовых мераў у выглядзе прыпыненьня выкананьня пакараньня ў выглядзе сьмяротнай кары да вынясеньня Камітэтам канчатковага рашэньня ў дачыненьні да гэтага паведамленьня», напісана ў адказе, які атрымаў праваабаронца Андрэй Палуда.

Раней намесьнік старшыні Вярхоўнага суду прыпыніў выкананьне сьмяротных прысудаў паводле справы «чорных рыэлтараў» — Сямёну Беражному і Ігару Гершанкову.

Гершанкова і Беражнога 21 ліпеня 2017 году прызналі вінаватымі ў забойстве шасьці чалавек, падрыхтоўцы да забойства яшчэ траіх, махлярстве, вымагальніцтве, разбоі, захоўваньні наркатычных рэчываў. Фігурантамі справы былі таксама жонка Гершанкова Тацяна (яе асудзілі на 24 гады калёніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці) і жыхар Магілёва Барыс Калесьнікаў (атрымаў 22 гады).

«Маё жыцьцё залежыць...» Што піша «чорны рыэлтар» з камэры сьмяротнікаў ​

«Сьледчыя білі сына ў прысутнасьці адваката», – маці асуджанага на сьмерць «чорнага рыэлтара» атрымала зь ім спатканьне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG