Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сацсетках заклікаюць байкатаваць гомельскую рэстарацыю, адкуль выкінулі на вуліцу жанчыну


У інтэрнэце набірае прагляды відэа, дзе чалавек, якога карыстальнікі інтэрнэту назвалі ахоўнікам гомельскай рэстарацыі Burger Master, брутальна выцягвае і выкідае на вуліцу жанчыну з залі рэстарацыі.

​Белсат зьвязаўся з адміністратарам Burger Master, які быў там падчас здарэньня.

«Гэта ня наш супрацоўнік, у нас ахоўнікаў няма ўжо месяцы тры. Той тып, які быў у зялёнай цішотцы на відэа, гэта проста звычайны чалавек. Ня ведаю, ці наведнік, ён проста прыйшоў. Я так разумею, што ён знаёмы з той жанчынай, якую ён выцягнуў», — кажа адміністратар рэстарацыі Мікіта Талкачоў.

Пасьля таго, як мужчына ў зялёнай цішотцы паваліў жанчыну на зямлю, Мікіта пачаў выклікаць міліцыю.

«Там на відэа добра бачна, што я ўзяў тэлефон, пачаў выклікаць (міліцыю — заўв. belsat.eu), у мяне не было грошай, гэта быў мой асабісты тэлефон. Я пайшоў у офіс, пачаў выклікаць міліцыю. Паглядзеў па камэрах, там не было ані мужыка, ані дзяўчыны. Канфлікт быў вычарпаны. Дый, каб я выклікаў міліцыю, яны б прыехалі мінімум праз 20 хвілінаў. А госьці ўжо скардзіліся на пах, на тое, што яна (пацярпелая) схадзіла пад сябе», — распавядае адміністратар.

Тым часам у сеціве ўжо заклікаюць байкатаваць Burger Master:

«Байкатаваць трэба гэтыя „burgery“! Няма чаго рабiць iм у Беларусi. Анiякай павагi да чалавека! Хай сабе чалавек той i бомж. Скора ўсе такiя будзем».

«Жесть. У Европе или США уже бы засудили эту сеть фастфуда».

«Очень хорошая реклама СПАСИБО!!!!!!!!! но почему остальные посетители этого заведения не так активны как Вы ??????? Граждане хватит спать Необходимо сразу ставить на место вот таких мразей в майках».

«Очень хорошо, что получилось осветить такое скотское отношение в заведении. Ну понятно, что женщина бомж, больна, вокзал. Но вот так вот бросить ее на пол, бить — отвратительно. Нужно учитывать тот факт, что заведение на вокзале, и посетители вот такие. Но рукоприкладство — это недопустимо. Охранник показал свое превосходство. Фу. Мне противно. Я больше не пойду в эту забегаловку и поделюсь с близкими, что там работают нелюди».

Іншыя апраўдваюць вышыбалу: «Посмотрите внимательно. Посетитель, которого выкинули, обос...я и дурно пахнет».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG