Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Кандрусевіч прыгадаў перад тысячамі пілігрымаў 100-годзьдзе БНР


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які браў удзел ва ўрачыстасьцях у Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, зьвяртаючыся да тысячаў пілігрымаў, сказаў:

«Нам і нашаму народу, які сёлета адзначае 100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі — факту, якога нельга ігнараваць, бо гэта частка нашай гісторыі, — неабходная духоўная перамена. Распачаць яе неабходна зь сябе, не шукаючы вінаватых. Неабходна на шляху шчырага дыялёгу шукаць шляхоў вырашэньня існуючых праблем нашага грамадзтва. Не кампрамісу, а дыялёгу, бо калі кампраміс мае на мэце атрымаць „большы кавалак торта“, то мэта дыялёгу — дасягненьне супольнага дабра».

Сёлетнія ўрачыстасьці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць 1–2 ліпеня і прысьвечаныя 20-годзьдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсьвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касьцёлу і грамадзтва».

На ўрачыстасьці ў Будслаў пешкі і на роварах прыйшлі больш як дзьве з паловай тысячы пілігрымаў з усіх дыяцэзіяў Беларусі, паведамляе сайт catholic.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG