Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі суботніх абаронцаў Курапатаў. Севярынец ў судзе


Вольга Мікалайчык на курапацкай вахце
Вольга Мікалайчык на курапацкай вахце

Меркавана, затрыманыя Вольга Мікалайчык, Барыс Анікееў, Дзяніс Урбановіч і Павал Севярынец.

Паводле актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, аб 11 гадзіне ў Менску былі затрыманыя актывісты Вольга Мікалайчык, Барыс Анікееў і Дзяніс Урбановіч, якія выпраўляліся на вахту да Курапатаў. Таксама ў горадзе быў затрыманы адзін з лідэраў пікетоўцаў, сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Як паведаміў Свабодзе абаронца Курапатаў Аляксей Туровіч, Паўла Севярынца ужо даставілі ў Фрунзенскі раённы суд. «Паведаміў адтуль, што будуць судзіць, ужо знайшлі і судзьдзю, каб адпрацавала ў выходны дзень. Але невядома пакуль, за што дакладна», — сказаў Туровіч.

Пазьней карэспандэнту Свабоды ўдалося зьвязацца з Паўлам Севярынцам, які пацьвердзіў інфармацыю пра сваё затрыманьне.

«Так, цяпер у Фрунзенскім судзе, на 4 паверсе. Зараз пачнуць. Адмовіліся запрашаць майго адваката, паклічуць дзяжурнага. Судзіць будуць за Курапаты, але дакладна за што і ня ведаю, бо там шмат пратаколаў. І за несанкцыянаваныя акцыі, і непадпарадкаваньне могуць прыдумаць. Гэта беззаконьне», — пасьпеў сказаць Павал Севярынец і сувязь зь ім абарвалася.

У суботу, паводле графіку, які быў раней узгоднены прадстаўнікамі розных партый і арганізацый, на пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим» мусілі выйсьці актывісты «Эўрапейскай Беларусі».

Актывісты праводзяць пікетаваньне рэстарацыі каля Курапатаў з 1 чэрвеня, дамагаючыся яе закрыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG