Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысьвечаны Алексіевіч стрыт-арт у Менску зьнялі


Так выглядаў стрыт-арт, прысьвечаны Сьвятлане Алексіевіч (фрагмэнт фота). Фота TUT.BY
Так выглядаў стрыт-арт, прысьвечаны Сьвятлане Алексіевіч (фрагмэнт фота). Фота TUT.BY

Увечары 25 чэрвеня арт-аб'ект на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая, прысьвечаны першай у Беларусі нобэлеўскай ляўрэатцы беларускай пісьменьніцы Святлане Алексіевіч, зьнялі.

Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на прадстаўнікоў Ulej.by, ім патэлефанаваў намесьнік кіраўніка Ленінскага раёну і запатрабаваў зьняць арт-аб’ект на працягу гадзіны. Сваю пазыцыю прадстаўнік гарадзкой улады патлумачыў тым, што часовы арт-аб’ект ня быў узгоднены. Ён зьявіўся на сьцяне будынка, якое зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Па словах супрацоўнікаў Ulej.by, яны пакуль ня вызначылі, куды перанясуць інсталяцыю. Адзін з варыянтаў — двор «ОК 16».

Часовы арт-аб'ект, прысьвечаны Алексіевіч, зьявіўся ў Менску 25 чэрвеня на адным з будынкаў вуліцы Кастрычніцкая побач з культурнай прасторай «ОК16». Праект стаў вынікам творчай супрацы краўдфандынгавай пляцоўкі ulej.by і аўдыёвізуальнага мастака Bazinato. Але ўвечары таго ж дня арт-аб’ект зьнялі.

Менавіта на гэтай пляцоўцы ўчора прайшла прэзэнтацыя пяці кніг Святланы Алексіевіч з цыклу «Галасы Утопіі» («У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд»), якія ўпершыню выйшлі на беларускай мове ў адзіным афармленьні і без цэнзурных правак, зробленых у розныя гады.

«У такой Беларусі і з такімі беларусамі хочацца жыць». Пяцітомнік Алексіевіч выйшаў па-беларуску без цэнзуры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG