Ці была Другая сусьветная вайна для беларусаў айчыннай
Ці павінны беларусы не лічыць тую вайну сваёй з тае прычыны, што ў часе яе Беларусь не была сувэрэннай краінай? Як успрымае тую вайну народ, і ці можа гэтае ўспрыманьне быць крытэрам ісьціны? Ці мяняецца стаўленьне ў грамадзтве да той вайны? Пра гэта – у дыскусіі, якую вядуць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.