Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лекары: крызісная сытуацыя са здароўем Сянцова можа наступіць у найбліжэйшым часе


Мітынг апазыцыі ў Маскве "За свабодную Расею без рэпрэсіяў і сваволі" на праспэкце Акадэміка Сахарава, 10.06.2018
Мітынг апазыцыі ў Маскве "За свабодную Расею без рэпрэсіяў і сваволі" на праспэкце Акадэміка Сахарава, 10.06.2018

Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які працягвае галадоўку ў калёніі ў пасёлку Лабытнангі, абверг словы ўпаўнаважанай па правах чалавека ў Расеі Тацяны Маскальковай пра «лячэбнае галаданьне» і набор вагі. Пра гэта пасьля сустрэчы з Сянцовым паведаміў ягоны адвакат Дзьмітры Дзінзэ.

«Відаць, Маскалькову мог дэзінфармаваць упаўнаважаны па правах чалавека ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Анатоль Сак, які рэгулярна наведвае Сянцова», — выказаў меркаваньне адвакат.

Паводле Дзінзэ, Сянцоў распавёў, што Сак фатаграфаваў яго, аднак адмовіўся перадаць фота ўпаўнаважанаму па правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміле Дзянісавай, калі яе не пусьцілі ў калёнію і яна прасіла даць зьвесткі пра здароўе Сянцова.

«Кожны дзень Сянцоў п’е па 3,5 літры вады, яму капаюць кропельніцу зь вялікай колькасьцю глюкозы, амінакіслот і пажыўных вітамінных рэчываў. Ніякую галадоўку ён не спыняў», — распавёў Дзінзэ.

Сянцоў утрымліваецца ў асобнай палаце мэдчасткі калёніі, лекары якой робяць усё магчымае для захаваньня яго жыцьця. У яго абвастрыліся праблемы з сэрцам і ныркамі. Як сьведчаць лекары калёніі, крызісная сытуацыя са здароўем рэжысэра можа наступіць у найбліжэйшым часе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG