Як 10-гадовая праўнучка Васіля Быкава грае на піяніна
Аляксандра Быкава, дачка ўнука Васіля Быкава, — адзіная з нашчадкаў пісьменьніка, хто мае выразныя творчыя схільнасьці. Дзяўчынка займаецца музыкай, малюе, спрабуе пісаць. Сям'я, у якой ёсьць яшчэ адна дачка — Ўлада, жыве ў Горадні. У двары іх дому расьце дуб, які пасадзіў Васіль Быкаў.