Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На амэрыканска-мэксыканскай мяжы плачуць разлучаныя дзеці нелегальных імігрантаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 18 чэрвеня, што Амэрыка не будзе «лягерам мігрантаў». Ён абвінаваціў дэмакратаў у нежаданьні супрацоўнічаць з адміністрацыяй у распрацоўцы іміграцыйнага заканадаўства.

18 чэрвеня быў абнародаваны аўдыёзапіс, на якім дзеці плачуць і ў роспачы клічуць бацькоў пасьля таго, як іміграцыйныя службы ЗША разлучылі іх з бацькамі на мяжы з Мэксыкай. Гэта выклікала новую хвалю пратэстаў супраць абвешчанай адміністрацыяй Трампа «палітыкі нулявой цярпімасьці» ў дачыненьні да нелегальных імігрантаў.

Амаль васьміхвілінны запіс апублікаваў незалежны сайт журналісцкіх расьсьледаваньняў ProPublıca, атрымаўшы яго ад неназванай крыніцы.

Сярод гукаў у запісе – голас шасьцігадовай дзяўчынкі з Сальвадору, якая па-гішпанску моліць улады пазваніць яе цёці, каб тая забрала яе з часовага ізалятару.

У іншым месцы запісу чалавек, ідэнтыфікаваны як прадстаўнік памежнай службы, кажа па-гішпанску на фоне дзіцячых крыкаў: «Тут у нас цэлы аркестар, не хапае толькі дырыжора».

​Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 18 чэрвеня, што Амэрыка не будзе «лягерам мігрантаў». Ён абвінаваціў дэмакратаў у нежаданьні супрацоўнічаць з адміністрацыяй у распрацоўцы іміграцыйнага заканадаўства.

Выступаючы ў Белым доме на пасяджэньні Нацыянальнай касьмічнай рады, Трамп адрэагаваў на крытыку на ягоны адрас у сувязі з абвастрэньнем апошнімі днямі праблемы мігрантаў і іх сем’яў.

Паводле яго, ЗША ня стануць месцам для ўтрыманьня ўцекачоў. Ён зноў падкрэсьліў, што краіне патрэбная іміграцыйная сыстэма, заснаваная на заслугах.

У ЗША абвастраецца дыскусія вакол разлучэньня сем’яў нелегальных мігрантаў. Практыка падзелу сем’яў раней ужывалася рэдка, аднак цяпер фэдэральныя агенты на рэгулярнай аснове разлучаюць імігрантаў, якія спрабуюць атрымаць прытулак або нелегальна пранікнуць у краіну.

На мінулым тыдні ўрад апублікаваў дадзеныя, паводле якіх за апошніх паўтара месяца ўлады гвалтоўна разлучылі з бацькамі-мігрантамі каля дзьвюх тысяч дзяцей.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэйд Раад аль-Хусэйн назваў «абуральнымі» спробы стрымаць іміграцыю за кошт прыгнёту дзяцей.

Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп апублікавала заяву, адзначыўшы ў ёй неабходнасьць быць краінай, «якая прытрымліваецца літары закону, але разам з тым кіруецца паводле прынцыпаў міласэрнасьці».

«Спадарыня Трамп з болем бачыць, як дзяцей разлучаюць зь сем’ямі, і спадзяецца, што абодва бакі нарэшце здолеюць аб’яднаць намаганьні, каб правесьці пасьпяховую іміграцыйную рэформу», — заявіла ў нядзелю яе прэс-служба.

Былая першая лэдзі Лора Буш напісала ў газэце The Washington Post, што палітыка разлучэньня «жорсткая і амаральная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG