Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША чакаюць «значнага раззбраеньня КНДР» да 2020 году


Дзяржсакратар Майк Пампэо (справа) з генэралам Вінсэнтам Бруксам — камандуючым амэрыканскімі войскамі ў Карэі пасьля прыбыцьця на базу Асан у Карэі.
Дзяржсакратар Майк Пампэо (справа) з генэралам Вінсэнтам Бруксам — камандуючым амэрыканскімі войскамі ў Карэі пасьля прыбыцьця на базу Асан у Карэі.

Злучаныя Штаты разьлічваюць на значнае раззбраеньне Паўночнай Карэі на працягу наступных двух з паловай гадоў. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо, які знаходзіцца ў Сэуле для сустрэч з кіраўніцтвам Паўднёвай Карэі.

13 чэрвеня, на наступны дзень пасьля сустрэчы на найвышэйшым узроўні паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам у Сынгапуры, Пампэо праінфармаваў саюзьнікаў пра вынікі перамоў.

Як паведамлялася раней, пасьля сустрэчы прэзыдэнта ЗША і кіраўніка КНДР яны дасягнулі дамоўленасьці «працаваць над поўнай дэнуклеарызацыяй Карэйскага паўвострава». Аднак дакумэнт падвергнуўся крытыцы праз адсутнасьць падрабязнасьцяў пра тое, калі і як Пхеньян адмовіцца ад сваёй ядзернай зброі.

Раней 13 чэрвеня Трамп напісаў у твітэры, што Паўночная Карэя больш не ўяўляе сабой ядзерную пагрозу сьвету.

Паўночная Карэя абвясьціла, што Трамп пагадзіўся на паступовы працэс дэнуклеарызацыі, пры гэтым кожны з бакоў будзе рабіць адначасовыя, узаемныя крокі для паслабленьня напружанасьці і ўсталяваньня міру паміж даўнімі ворагамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG