Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядаюць памятныя знакі, якія выйшлі ў фінал дзяржаўнага конкурсу мэмарыялізацыі ў Курапатах


Адзін з эскізаў помніку
Адзін з эскізаў помніку

Падчас паседжаньня групы ў справе стварэньня памятнага знаку «прымірэньня і смутку» ў Курапатах, якое напярэдадні прайшло ў рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия», прадстаўленыя тры «найбольш удалыя экскізы», адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.

Праект мэмарыялу ў Курапатах выбяруць 1 ліпеня. Без удзелу грамадзкасьці

​Прозьвішчы фіналістаў не названыя, толькі адзначана, што пераможца будзе абвешчаны пазьней. Зьвяртае на сябе ўвагу, што стылістыка афармленьня помнікаў ва ўсіх выпадках падобная. Першыя два — гэта чатыры стылізаваныя калёны, яшчэ адзін — перакручаны канат (вяроўка).

Відэа са здымкамі Міністэрства культуры разьмешчана на сайце «Советская Белоруссия». У Міністэрстве культуры Свабодзе ўдакладнілі, што праекты яшчэ дапрацуюцца для прывязкі да мясцовасьці і афіцыйна будуць апублікаваныя пасьля 1 ліпеня.

«Ні пра што», — скульптар Арцімовіч пра афіцыйныя эскізы мэмарыяльнага знаку ў Курапатах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG