Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што рабіць, калі пабачылі лясны пажар, — рэкамэндацыі МНС


Наведваньне лясоў забаранілі ў 72 рэгіёнах Беларусі. У Брэсцкай, Гомельскай, Гарадзенскай абласьцях — ва ўсіх раёнах. Інфармацыю пра забарону на наведваньне лясоў разьмяшчае на сваім сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона ўводзіцца на пэрыяд гарачыні ў сувязі з высокай магчымасьцю лясных пажараў. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях падрыхтавала парады на выпадак, калі вы сталі сьведкам ляснога альбо тарфянога пажару.

  • Адразу паведаміць у службу ратаваньня па тэлефонах 101 і 112.
  • Самы эфэктыўны спосаб тушэньня агню — сячы яго па кромцы пажара. Гэта можна зрабіць зялёнымі галінамі альбо закідваць кромку пажару грунтам.
  • Калі агонь занадта вялікі, не спрабуйце яго пагасіць, а ідзіце па дапамогу. Сыходзіць зь месца пажару трэба насустрач ветру, пэрпэндыкулярна кромцы пажару, па прасеках, дарогах, палянах, берагах ручаёў і рэк.
  • Калі дыму шмат, закрыйце рот і нос мокрай тканінай. МНС нагадвае, што пры верхавых пажарах, калі гараць вяршыні дрэваў, найлепш хавацца на берагах вадаёмаў, буйных палянах, у ліставым лесе без хвойнага падросту.

МНС ня раіць хавацца на дарогах і прасеках, якія аточаныя хвойным лесам, бо на адкрытых участках дрэва гарыць вельмі моцна.

Парушэньне пажарнай бясьпекі ў лясах ці парушэньне забароны на наведваньне лясоў можа карацца штрафам да 25 базавых велічыняў. Пры больш сур’ёзных парушэньнях штрафы могуць сягаць 50 базавых велічыняў (1,225 рублёў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG