Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Пуцін спрабуе зладзіць сустрэчу з Трампам у Вене


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас нядаўняга візыту ў Аўстрыю зьвярнуўся да канцлера гэтай краіны Сэбастыяна Курца з просьбай садзейнічаць у арганізацыі сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША ў Вене сёлета ўлетку.

Пра гэта паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу ў эўрапейскай дыпляматыі. Паводле дадзеных выданьня, Курц абяцаў Пуціну перадаць яго просьбу Дональду Трампу.

Як піша Wall Street Journal, у Белым доме цяпер думаюць над прапановай Пуціна.

Аб магчымай сустрэчы прэзыдэнты Расеі і ЗША гаварылі па тэлефоне ў сакавіку сёлета, аднак ад таго часу ніякіх практычных крокаў па яе падрыхтоўцы зроблена не было.

Аўстрыя — нэўтральная дзяржава, дзе нярэдка арганізуюцца розныя міжнародныя форумы. У 1961 годзе тут сустракаліся лідэр СССР Мікіта Хрушчоў і прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі.

У траўні было паведамлена, што Сэбастыян Курц запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Аўстрыю. Лукашэнка прыняў запрашэньне і запрасіў Курца ў Беларусь. Дакладныя даты візыту Лукашэнкі ў Аўстрыю і Курца ў Беларусь не называліся.


Стракатая гісторыя беларуска-аўстрыйскіх дачыненьняў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG