Па справе аб гвалце над дзецьмі ў менскім інтэрнаце № 7 праходзяць трое абвінавачаных — два супрацоўнікі інтэрнату (адзін зь іх цясьляр), а таксама былы выпускнік. Усе трое пад вартай. Пацярпелых — 20 чалавек.
Пра гэта tut.by паведаміў кіраўнік Сьледчага камітэту Іван Наскевіч.
«Справу маральна цяжка расьсьледаваць. Цяпер яна ў актыўнай стадыі расьсьледаваньня.
Афіцыйна пацярпелымі па справе прызнаныя 20 чалавек, гэта тыя дзеці, у дачыненьні да якіх гвалт даказаны.
У канцы лютага пракуратура Маскоўскага раёну Менску распачала дзьве крымінальныя справы па фактах зьдзяйсьненьня злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці і палавой свабоды ў адносiнах да выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната № 7.
Тады МУС паведамляла, што са 108 дзяцей, якія ўтрымліваліся ў інтэрнаце, ня менш за траціну зазналі сэксуальны альбо фізычны гвалт.