Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лаве падсудных гвалтаўнікі малалетніх — бацька з сынам


У Сьветлагорскім раённым судзе пачаўся працэс супраць 43-гадовага кіраўніка дзіцячага дома сямейнага тыпу: ён абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці непаўнагадовых.

Пацярпелыя ў гэтай крымінальнай справе — дачка гвалтаўніка, у дачыненьні да якой гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару пачаліся зь дзесяцігадовага ўзросту, а таксама тры дзяўчынкі-сіроты — ім цяпер 12, 13 і 15 гадоў.

Адна зь іх ужо нарадзіла дзіця ад прыёмнага бацькі.

Гвалтаўніку пагражае ад 8 да 15 гадоў турэмнага зьняволеньня.

У гэтым жа судзе разглядаецца й крымінальная справа ў дачыненьні да 16-гадовага сына былога кіраўніка дзіцячага дому. Паводле сьледзтва, падлетак таксама гвалціў траіх сацыяльных сіротаў.

Абодва працэсы вядуцца ў закрытым рэжыме ў прысутнасьці пэдагогаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG