Ва ўрочышчы Курапаты, што пад Менскам, прайшоў зладжаны КХП-БНФ і санкцыянаваны ўладамі мітынг-рэквіэм «Дзень памяці пра генацыд».
Ён прысьвечаны 30-годзьдзю адкрыцьця праўды пра трагедыю сталінскіх часоў. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад бальшавіцкія рэпрэсіі, якія мелі масавы характар у 1917–1953 гадах, трапілі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 да 250 тысяч чалавек.
Акцыя абдываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцьця пад самым комплексам рэстарацыі «Паедзем, паядзім» на тэрыторыі комплексу, што раней атрымаў назву «Бульбаш-хол».