Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны даручыў даць ахову сям’і журналіста Бабчанкі


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Пра гэта Пятро Парашэнка напісаў на сваёй афіцыйнай старонцы ў Твітэры:

«Віншую СБУ з бліскучай апэрацыяй па зьберажэньні жыцьця расейскаму журналісту Аркадзю Бабчанку. Украінскія праваахоўныя органы з кожным днём робяцца мацнейшымі ў супрацьдзеяньні расейскай агрэсіі. Наўрад ці Масква заспакоіцца — даручыў надаць Аркадзю і ягонай сям’і ахову».

Увечары 29 траўня зьявіліся паведамленьні, што ў Аркадзя Бабчанку стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазьней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.

30 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што Бабачанка жывы, а замах на забойства быў інсцэніроўкай, каб затрымаць арганізатара. Паводле СБУ, забойства Бабчанкі замовілі расейскія спэцслужбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG