Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ абраў новага кіраўніка


Дзьмітры Варанюк
Дзьмітры Варанюк

Першым сакратаром ЦК грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» абраны 31-надовы Дзьмітры Варанюк. Ён зьмяніў на пасадзе папярэдняга кіраўніка Андрэя Белякова.

Цырымонія абраньня адбылася на 43-м зьездзе БРСМ, які праходзіў сёньня ў канцэртнай залі «Менск», паведамляе БЕЛТА.

Раней Дзьмітры Варанюк займаў пасаду першага сакратара Менскага абласнога камітэту БРСМ. У БРСМ ён з 2010 году.

Кар'еру пачаў з кіраваньня аддзяленьнем арганізацыі ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова, потым узначальваў Ленінскі раённы камітэт БРСМ у Магілёве, пасьля — Магілёўскі абласны камітэт, адтуль перайшоў у ЦК БРСМ, потым — у Менскі абласны камітэт БРСМ.

Жанаты, мае сына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG