Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі


Сьцягі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі
Сьцягі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі

Сырыя прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні сырыйскага Міністэрства замежных спраў. У Сухумі і Цхінвалі зьявяцца пасольствы Сырыі, а ў Дамаску будуць адкрыты абхаскае і паўднёваасэтынскае прадстаўніцтвы.

У 2008 годзе незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі прызнала Расея. Гэта адбылося пасьля кароткай вайны паміж Расеяй і Грузіяй у жніўні таго ж году. Большасьць крані сьвету лічаць гэтыя тэрыторыі акупаванымі рэгіёнамі Грузіі. Акрамя Расеі, рашэньне Сухумі і Цхінвалі аб незалежнасьці прызналі толькі Нікарагуа, Вэнэсуэла, Рэспубліка Науру, Вануату і Тувалу (аднак дзьве апошнія пазьней адклікалі сваё рашэньне).

На мінулым тыдні дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што ў Вашынгтоне лічаць акупаваныя Расеяй грузінскія тэрыторыі – Абхазію і Паўднёвую Асэтыю неад'емнымі часткамі Грузіі, і працягнуць аказваць падтрымку Тбілісі. Пампэо заклікаў Маскву вывесьці войскі з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG