Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Ірляндыі: легалізацыя абортаў — «мірная рэвалюцыя»


Прэмʼер-міністар Ірляндыі Леа Варадкар назваў «мірнай рэвалюцыяй» вынікі рэфэрэндуму ў пытаньні аб легалізацыі абортаў, які прайшоў у краіне напярэдадні.

Прэмʼер-міністар Ірляндыі Леа Варадкар назваў «мірнай рэвалюцыяй» вынікі рэфэрэндуму ў пытаньні аб легалізацыі абортаў, які прайшоў у краіне напярэдадні.

Паводле афіцыйных дадзеных падліку галасоў на пераважнай большасьці ўчасткаў, за адмену папраўкі да канстытуцыі, якая забараняе аборты, прагаласавалі каля 67% ірляндцаў, супраць — 33%. Яўка перавысіла 65%.

У твітэры Варадкар, які падтрымліваў легалізацыю абортаў, назваў вынікі галасаваньня «вялікім актам дэмакратыі».

Самая высокая колькасьць тых, хто прагаласаваў «за» у сталіцы Ірляндыі — Дубліне. Там за адмену забароны выказаліся амаль 80%.

Па выніках рэфэрэндуму будуць легалізаваныя аборты да 12-га тыдня цяжарнасьці без дадатковых умоваў. Міністар юстыцыі Чарлі Флянган назваў рэфэрэндум «яшчэ адным вялікім крокам зь цёмнага мінулага».

Цяпер закон аб перапыненьні цяжарнасьці ў Ірляндыі адзін з самых строгіх у сьвеце. Апроч іншага, у краіне забаронены продаж супрацьзачаткавых таблетак. Аборты ў краіне дазволеныя толькі калі цяжарнасьць пагражае здароўю і жыцьцю жанчыны. У адваротным выпадку яе чакаюць 14 гадоў турмы.

Штогод больш за 3000 ірляндак выяжджаюць у Вялікабрытанію для перапыненьня цяжарнасьці.

Аборты застаюцца пад забаронай у Паўночнай Ірляндыі, якая зьяўляецца часткай Вялікабрытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG