Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа сустрэўся ў Ватыкане з украінскімі жаўнерамі і ўдовамі загінулых на Данбасе


Папа Францішак зьвярнуўся да дэлегацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, якая прыняла ўдзел у аўдыенцыі на плошчы сьв. Пятра ў Ватыкане.

«Нястомна малю Пана, каб ён залячыў раны, нанесеныя вайной і адарыў сваім мірам дарагую ўкраінскую зямлю. Няхай Пан Бог благаславіць усіх вас!» — з такімі словамі пантыфік зьвярнуўся да дэлегацыі жаўнераў.

У дэлегацыю вайсковых пілігрымаў з Украіны ўвайшлі 200 чалавек з Узброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, ваяры, параненыя падчас антытэрарыстычнай апэрацыі, жанчыны, якія страцілі сваіх мужоў на вайне, а таксама курсанты і аркестар Нацыянальнай акадэміі сухаземных войскаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG