Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі кантрабанду на мільён даляраў — 1800 смартфонаў


Супрацоўнікі беларускай мытні на пункце пропуску «Беняконі», што на мяжы зь Літвой, затрымалі два мікрааўтобусы «Сітраэн», у якіх знайшлі вялізную партыю кантрабанднай электронікі.

Пад выглядам пасылак з кніг, часопісаў, мяккіх цацак ды іншых рэчаў, адпраўнікамі і атрымальнікамі якіх нібыта былі грамадзяне Расеі, правозіліся 1807 тэлефонаў Apple iPhone (у тым ліку новай мадэлі iPhone X), Xiaomi і іншых, а таксама 20 ноўтбукаў Apple MakBook Air, гадзіньнікі Apple Watch і дарагія асадкі.

Канфіскаваныя тавары папярэдне ацанілі ў больш як 2,3 млн беларускіх рублёў. Мыта за тавары склала б каля 450 тысяч рублёў.

Калі адбылося затрыманьне, не ўдакладняецца. Файлы здымкаў падпісаныя так, нібы фота зробленыя 11 траўня, але ва ўласьцівасьцях файлаў прапісаная іншая дата здымкі — 14 сакавіка 2018 году.

Супраць перавозьнікаў распачалі адміністрацыйныя справы за ўтойваньне тавараў ад мытнага кантролю — паводле ч.2 арт. 14.1 КаАП РБ ім пагражае штраф, канфіскацыя тавараў і транспартных сродкаў. Грамадзяне якіх краінаў перавозілі тэхніку, не ўдакладняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG