Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі Карпенка выказаўся за вучнёўскае самакіраваньне


Ігар Карпенка, міністар адукацыі Беларусі, былы лідэр Камуністычнай партыі Беларусі
Ігар Карпенка, міністар адукацыі Беларусі, былы лідэр Камуністычнай партыі Беларусі

Вучнёўскае самакіраваньне дапамагае наладзіць паўнавартасны адукацыйны працэс. Такое меркаваньне 19 траўня выказаў міністар адукацыі Ігар Карпенка на сустрэчы з удзельнікамі XI Нацыянальнага дзіцячага форуму ў Менску.

Як перадае БЕЛТА, Ігар Карпенка перакананы, што без органаў вучнёўскага, студэнцкага самакіраваньня, дзіцячых і моладзевых грамадзкіх структур ня будзе паўнавартаснага адукацыйнага працэсу.

У форуме бяруць удзел 105 чалавек, у ліку якіх сябры рэспубліканскай каардынацыйнай рады моладзевых парлямэнтаў, пераможцы і прызёры абласных этапаў рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідэр года», конкурсаў «Дзіцячы і моладзевы парлямэнт», «Юны журналіст у Горадзе, дружалюбным дзецям», лідэры дзіцячых і моладзевых грамадзкіх аб’яднаньняў, органаў вучнёўскага самакіраваньня.

Арганізатары форуму — Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі, вядучыя рэспубліканскія дзіцячыя і моладзевыя грамадзкія абʼяднаньні і арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG