Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты правялі ператрус у берасьцейскага блогера Пятрухіна


Сяргей Пятрухін.
Сяргей Пятрухін.

У выніку агляду ў кватэры блогера Сяргея Пятрухіна забралі ноўтбук, пляншэт, тэлефон і фотаапарат. Пятрухін лічыць гэта ціскам за асьвятленьне пратэстаў супраць акумулятарнага заводу.

Некалькі міліцыянтаў і АМАПаўцаў перанялі Сяргея Пятрухіна, калі ён выносіў сьмецьце з хаты. Блогера азнаёмілі з санкцыяй пракурора на агляд кватэры, пасьля чаго міліцыянты і рушылі да Пятрухіна.

«Гэта адбываецца з прычыны сытуацыі вакол будаўніцтва акумулятарнага заводу „Айпаўэр“. Некаму не падабаюцца нашы стрымы пра гэтае прадпрыемства. А фармальнай зачэпкай стала скарга міліцыянта на тое, што я ў адным са стрымаў сказаў, што ён біў берасьцейца ў пастарунку,» — расказаў Сяргей Пятрухін.

Напярэдадні блогер Сяргей Пятрухін разам з калегам Аляксандрам Кабанавым атрымалі па 1225 рублёў штрафу за збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Берасьцейскай вобласьці.

Апошнім часам блогеры Пятрухін і Кабанаў у сваіх відэа рэгулярна асьвятляюць пратэсты ў Берасьці з прычыны будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG