Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці менскія ўлады ўсё-ткі дазволілі «Несьмяротны полк»?

абноўлена

Акцыя «Несьмяротны полк» у Севастопалі, 2017 год
Акцыя «Несьмяротны полк» у Севастопалі, 2017 год

У суполцы «Бессмертный полк. Минск» зьявілася інфармацыя, што шэсьце 9 траўня ў Менску ўзгоднена зь Менгарвыканкамам.

Што важна ведаць:

  • Арганізатар акцыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі Валеры Драко паведаміў 7 траўня, што Менгарвыканкам забараніў акцыю «Несьмяротны полк».
  • Арганізатары спадзяваліся правесьці сваю акцыю і без дазволу ўладаў.
  • Узначаліць калёну прапаноўвалі Аляксандру Лукашэнку, але адказу з адміністрацыі не атрымалі.
Error rendering VK.

Галоўны спэцыяліст упраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму Вольга Важнік адмовілася пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць інфармацыю пра дазвол шэсьця «Несьмяротнага палку».

Адміністратар суполкі шэсьця «ЎКантакце» Ганна Калюховіч, якая прадстаўляецца арганізатарам акцыі, адмовілася паказаць Радыё Свабода дазвол ад Менгарвыканкаму.

Паводле БЕЛТА, Менгарвыканкам запрасіў арганізатараў «Несьмяротнага палку» далучыцца да акцыі «Беларусь памятае».

Абноўлена: Па інфармацыі расейскага агенцтва Sputnik, арганізатары «Несьмяротнага палку» сустракаліся са старшынём Менгарвыканкаму Андрэем Шорцам. А 10-й гадзіне ўдзельнікі акцыі пачнуць шэсьце ад Белдзяржфілярмоніі да плошчы перамогі дзе далучацца да дзяржаўнай акцыі ўскладаньня вянкоў і кветак «Беларусь памятае». Інфармацыю пра дазвол Шорцам «Несьмяротнага палку» распаўсюдзіў старшыня Каардынацыйнага савету кіраўнікоў беларускіх грамадзкіх аб’яднаньняў расейскіх суайчыньнікаў Андрэй Герашчанка.

Акцыі плянуюцца таксама ў Берасьці і Віцебску. У Берасьці акцыя дазволеная, а ў Віцебску тыя, хто хацеў на яе выйсьці, маюць узяць удзел у агульнагарадзкім сьвяткаваньні Дня Перамогі.

Рух «Несьмяротны полк» быў заснаваны ў Расеі ў 2012 годзе і займаецца «захаваньнем асабістай памяці аб пакаленьні Вялікай Айчыннай вайны». Удзельнікі руху штогод праходзяць шэсьцем з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой ўсясьветнай вайне. Пасьля расейскай акупацыі ўкраінскага Крыму ў 2014 годзе ініцыятараў акцый «Несьмяротны полк» сталі атаясамліваюць з ідэямі «русского мира».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG